Жанчына памылкова атрымала ў банку $10 тысяч, цяпер яе шукаюць

Інцыдэнт адбыўся ў Гомелі раніцай 24 чэрвеня ў абменным пункце банка, размешчанага ў гандлёвым цэнтры “Алмі”. У часе канверсійнай аперацыі касірка памылкова выдала маладой жанчыне 10 тысяч долараў замест адной тысячы. Пашпартныя дадзеныя кліенткі не захаваліся, аднак праваахоўныя органы маюць запіс камер відэаназірання, на якім бачная гэтая жанчына, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер міліцыя правярае абставіны інцыдэнту, кліентку шукаюць, за звесткі пра яе абяцаюць грошы. Інфармацыю па гэтым факце можна паведаміць па тэлефонах у Гомелі: 8(025) 659-07-07 або 8 (0232) 79-04-49, а таксама па нумары 102. Праваахоўнікі гарантуюць ананімнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі