Жанчына атрымала свой першы пашпарт ў 95 гадоў

Днямі жыхарка в. Ніцкевічы Баранавіцкага раёна Марыя Калоша ў 95 год атрымала пасведчанне пра нараджэнне і першы ў жыцці пашпарт. Жанчына нарадзілася ў 1914 г. пад Смаленскам, дзяўчынай пераехала ў Беларусь і выйшла замуж. У 1943 г. згарэлі пасведчанні пра нараджэнне і шлюб. З тых часоў яна і жыла без дакументаў. Працавала ў калгасе, у 1970-х аформіла пенсію. Нядаўна асобу Марыі Калошы ўстанавілі праз суд з дапамогай сведкаў. Цяпер жанчыне могуць аформіць інваліднасць і пачаць лячыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі