Жалобны марш, прысвечаны беларускім лётчыкам, напісаў польскі кампазітар

Вядомы польскі кампазітар, які піша музыку для духавых аркестраў, Роберт Ян Панэк свой новы твор "Жалобны марш" прысвяціў памяці беларускіх лётчыкаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхаил Аляксейчык. Кампазітар звярнуўся ў генконсульства з просьбай перадаць партытуру марша ў вайсковыя аркестры Беларусі як яго шчырае прызнанне мужнасці беларускіх воінаў. Ён таксама прасіў перадаць партытуру "Жалобнага марша" у адпаведнае падрадзяленне Міністэрствы абароны Беларусі.
 
Музыку, дырыжора, кампазітара і паэта Роберта Яна Панэка добра ведаюць не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце. Яго творы выконваліся ў самых вядомых канцэртных залах свету, пры каралеўскіх дварах у Мадрыдзе, Стакгольме, Брусэлі, Осла. Ён з'яўляецца аўтарам больш як 150 твораў. Частка з іх прысвечаная тэрактам у Нью-Ёрку і Мадрыдзе, а таксама памяці прынцэсы Дыяны. У цяперашні час кампазітар жыве ў Беластоку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі