Прымусовая дабрачыннасць: “Здаць цацку, не меншую за 30 см”

Прымусовая дабрачыннасць: “Здаць цацку, не меншую за 30 см”

У сталічнай гімназіі № 38 класным кіраўнікам загадалі “у абавязковым парадку” падрыхтавацца да дабрачынных акцый “Калядны падарунак” і “Дзеці дзецям”. Да 25 лістапада вучням і іх бацькам трэба здаць мяккую цацку, не меншую за 30 см, настольную гульню і канцылярскія тавары. Не абавязкова, але па жаданні, можна прыносіць кнігі і спартовы інвентар.

Прымусовая дабрачыннасць: “Здаць цацку, не меншую за 30 см”
Абвесткі пра дабрачынныя акцыі ў 2017 і 2018 гадах

Пра добраахвотна-прымусовую акцыю 15 лістапада паведаміў адзін з бацькоў вучняў гімназіі № 38. Па яго словах, такая ж аб’ява ў той жа дзень з’явілася ў гімназіі і год таму.

“Роўна год таму таксама праводзілі такую акцыю, — распавёў Еўрарадыё бацька аднаго з вучняў. — У нас ёсць агульны Вайбер-чат для бацькоў і настаўнікаў, дзе такія аб’явы публікуе настаўнік ад імя сваёй адміністрацыі. Хтосьці здае, хтосьці не, але выпадкаў, каб яшчэ за гэта каралі, не было. Такая добраахвотна-прымусовая сітуацыя, як у старыя часы”.

У гімназіі Еўрарадыё заявілі, што фатаграфія зробленая не ў іх, і што яны пад прымусам ніякіх акцый не праводзяць.

“Дабрачыннасць і прымусовасць гэта несумяшчальныя рэчы, — кажа намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Алена Шыбаева. — Гэтае фота зробленае не ў нас. Акцыі ўжо шмат гадоў праходзяць, дзеці збіраюць падарункі і едуць у дзіцячы хірургічны цэнтр, дзіцячы дом. Ніякага абавязковага парадку, каб здаваць рэчы, у нас няма. Не ведаю, чый такі парыў, але я расцэньваю гэта як правакацыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі