Зборная Латвіі прайграла Швейцарыі і не трапіла ў чвэрцьфінал

Пасля скандальнай гісторыі з адменай закінутай латвійцамі шайбы ў браму зборнай Беларусі (яе не залічыў арбітр і ў выніку Латвія прайграла), у сённяшнім матчы з камандай Швейцарыі ім патрэбна была перамога. У такім выпадку зборная Латвіі абышла б Фінляндыю і выйшла б у 1/4 фінала. Аднак паядынак пачаўся для латвійцаў жахліва — першы перыяд яны прайгралі 0:2. Толькі на апошніх хвілінах матча яны змаглі звесці лік да мінімуму — 2:3, але на большае не хапіла ні сілаў, ні часу.

Ацэнкі экспертаў: ці варта было залічваць гол латвійцаў





Швейцарцы таксама едуць на радзіму. У плэй-оф з нашай групы выйшлі зборныя Расіі, ЗША, Беларусі і Фінляндыі.

У іншых сённяшніх матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Данія — Славакія — 3:4, Канада — Нарвегія — 3:2, ЗША — Нямеччына — 5:4.


 

Сёння яшчэ пройдуць наступныя матчы: Расія — Беларусь (Мінск-Арэна, 20.45), Чэхія — Францыя (Чыжоўка-Арэна, 20.45).


Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі