Зборная Беларусі па футболе паляцела ў Нямеччыну, а Амельчанка - ў бальніцы

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прыляцела ў Нямеччыну ў горад Руйт, дзе будзе рыхтавацца да таварыскіх матчаў са зборнай гэтай краіны (27 траўня ў Кайзерслаўтэрне) і Фінляндыяй (2 чэрвеня ў Турку).
У гэтых паядынках Бернд Штанге не зможа скарыстацца паслугамі галкіпера "Масквы" Антона Амельчанкі - ўначы яму зрабілі аперацыю па выдаленні апендыцыту. У распараджэнні нямецкага спецыяліста засталіся двое варатароў - Васіль Хамутоўскі і Сяргей Вяромка.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі