Вы тут

Зборная Аргентыны перамагла бразільцаў у фінале Кубка Амерыкі

Сборная Аргентины шла к этому очень долго / Reuters

Зборная Аргенціны выйграла ў Бразіліі Кубак Амерыкі па футболе з лікам 1:0. Адзіны мяч на 22 хвіліне матча забіў Анхель дэ Марыя.

Для капітана аргентынцаў Ліянэля Месі трафей стаў першым, які ён выйграў за зборную. Ён дэбютаваў у яе складзе ў 2005 годзе і з таго часу чатыры разы выходзіў у фінал буйных турніраў — адзін раз чэмпіянату свету і тройчы Кубка Амерыкі.

У 2008 годзе Месі з алімпійскай зборнай выйграў Алімпіяду ў Пекіне. Іншыя свае ранейшыя трафеі Месі выйграваў у складзе «Барселоны», якая перажывае не лепшыя часы. 

Варта нагадаць, што 11 ліпеня ў 22.00 на стадыёне "Уэмблі" зборная Англіі згуляе з італьянцамі ў фінале Еўра-2020.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.