Зайдэс не прыйшоў на суд супраць "Новага часу"

Зайдэс не прыйшоў на суд супраць "Новага часу"

У судзе Савецкага раёна Мінска пачаўся суд уладальнік рэстарана "Поедем поедим" Леаніда Зайдэса супраць газеты "Новы час" і журналіста Дзяніса Івашына

Зайдэс лічыць, што публікацыя Івашына пра будаўніцтва рэстарана побач з Нацыянальным мемарыялам Курапаты абражае яго і псуе дзелавую рэпутацыю. Ён просіць спагнаць 5000 рублёў кампенсацыі з газеты і 3000 рублёў — з Івашына.

Адказчыкамі ў суд прыйшлі галоўная рэдактарка "Новага часу" Аксана Колб і журналіст Дзяніс Івашын. Падтрымаць журналістаў у суд прыйшлі каля 20 чалавек. Сам Зайдэс на суд не з'явіўся — яго інтарэсы прадстаўляе спадарыня Патапава. Адвакаткай "Новага часу" па гэтай справе выступае Марыя Колесава-Гудзіліна

Прадстаўніца Зайдэса заявіла, што інфармацыя пра незаконную пабудову рэстарана каля Курапатаў, а таксама пра партнёраў па бізнэсе з'яўляецца няпраўдай і наносіць шкоду рэпутацыю пазоўніка. Таксама яна абвяргае звесткі пра суд ва Украіне, бо ў судовых органах Украіны такой справы няма. 

Зайдэс патрабуе выдаліць два артыкулы — пра партнёраў і крымінальную справу ва Украіне. Патапава кажа, што гэтыя публікацыі з'яўляюцца і шкодай для ТАА "Маг-2000", бо Зайдэс з'яўляецца там адным з уласнікаў. Па яе словах, у бізнэсоўца з-за публікацый былі страты ў бізнэсе. Пры неабходнасці яна абяцае падаць дакументы. 

Колесава-Гудзіліна ў адказ пытае, як публікацыя звестак пра партнёраў па рэстаране ў Курапатах
 можа быць абразай і шкодай рэпутацыі. Яна не разумее, якім чынам апублікаваныя звесткі могуць шкодзіць гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, а таксама ў чым гэта выяўлялася. Таксама адвакатка адзначае, што крымінальная справа ва Украіне датычыць і Зайдэса, бо ён з'яўляецца ўласнікам 30% капіталу арганізацыі ТАА "Маг-2000".

Зайдэс не прыйшоў на суд супраць "Новага часу"
Перад пачаткам суда. Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі