Затрыманыя па "справе Зельцара" застаюцца без перадач ужо 20 дзён

Затрыманыя па "справе Зельцара" застаюцца без перадач ужо 20 дзён

Беларусам, якіх затрымалі за каментары па "справе Зельцара", не аддаюць перадачы, лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў, паведамляюць праваабаронцы. 

Людзі ўжо больш за 20 дзён знаходзяцца без зменнай бялізны, сродкаў гігіены і цёплых рэчаў у жодзінскай турме № 8. З моманту, калі іх туды перавялі, у турме абвясцілі каранцін, праз які затрыманых абмежавалі ва ўсім.

Дакладную дату заканчэння карантыну ў жодзінскай турме блізкія не ведаюць. Аднак доўжыцца ён ужо прыкладна два тыдні і будзе дзейнічаць яшчэ да канца гэтага тыдня. Сваякі спрабуюць дасылаць вязням пасылкі, але невядома, ці перададуць іх адразу, ці толькі пасля каранціна, адзначаюць праваабаронцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, за каментары пасля гібелі афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі каля 200 чалавек, іх абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" і "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі