Затрыманым у Беларусі аўтарам "Рэгнума" выставілі мякчэйшае абвінавачанне

Затрыманым у Беларусі аўтарам "Рэгнума" выставілі мякчэйшае абвінавачанне

Затрыманым у Беларусі аўтарам расійскага сайта "Рэгнум" выставілі мякчэйшае абвінавачанне. Гэта — "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Цяпер ім не інкрымінуецца злачынства, здзейсненае групай асобаў. Пра гэта паведамляе "Наша ніва", якая спасылаецца на паведамленне Следчага камітэта.

Адзначаецца, што затрыманым у снежні 2016-га выкладчыку БДУІР Юрыю Паўлаўцу, вартаўніку брэсцкай школы Дзмітрыю Алімкіну, рэдактару часопіса "Новая эканоміка" Сяргея Шыптэнку пагражае штраф ці да 6 месяцаў арышту, ці абмежаванне альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі