Вы тут

Затрыманыя грамадскія дзеячы Улад Вялічка і Таццяна Вадалажская

Улад і Алёна Вялічкі / facebook.com

Затрыманы грамадскі дзеяч Улад Вялічка. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Алёна Вялічка. Раніцай 4 жніўня ў іх доме правялі ператрус супрацоўнікі КДБ (ён працягваўся дзве гадзіны). Яны забралі тэхніку і павезлі з сабой Улада Вялічку.

Вялічка — паплечнік метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча, у якога 4 жніўня таксама прайшоў ператрус. Мацкевіч затрыманы супрацоўнікамі КДБ.

Пасля ператрусу затрыманая і грамадская дзеячка, сацыёлаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Як паведамляе @mediazona_by, у пастанове на ператрус Уладу Вялічку ўказалі аж 17 артыкулаў КК! Іх выпісала яго жонка Алёна. Сярод іх — распальванне варожасці, паклёп, наўмыснае знішчэнне маёмасці, масавыя беспарадкі, наўмыснае блакаванне транспарту, хуліганства.

Как сообщает @mediazona_by, в постановлении на обыск Уладу Величко указали аж 17 статей УК! Их выписала его жена Алёна. Среди них — разжигание вражды, клевета, умышленное уничтожение имущества, массовые беспорядки, умышленное блокирование транспорта, хулиганство.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.