Затрыманне супрацоўніка Адміністрацыі прэзідэнта пакуль не пацвярджаецца

Беларускія сілавыя структуры не пацвярджаюць інфармацыю аб затрыманні супрацоўніка Адміністрацыі прэзідэнта, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі Уладзіміра Холада.
Пра яго затрыманне ў момант атрымання хабару ў памеры 35 тысяч долараў сёння паведаміла інтэрнэт-выданне “Белорусский партизан”.

У Генеральнай пракуратуры, Міністэрстве ўнутраных справаў і Камітэце дзяржаўнай бяспекі інфармацыйнаму агенству БелаПАН заявілі, што яны не маюць ніякай інфармацыі на гэты конт.

У Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што Холад зараз знаходзіцца ў камандзіроўцы. Яго мабільнік выключаны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі