Затрыманая экс-выкладчык БДУ Таццяна Сініца

Таццяна Сініца / Еўрарадыё
Таццяна Сініца / Еўрарадыё

Затрыманая былы выкладчык ФФСН Таццяна Сініца, паведамляюць праваабаронцы. У чым яе вінавацяць, пакуль не вядома. Таццяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе.

Учора з'явілася навіна аб затрыманні яшчэ аднаго выкладчыка БДУ — дацэнта журфака Ганны Курэйчык. Яе забралі, нягледзячы на тое, што Курэйчык быў на бальнічным.

UPD. Таццяну забралі раніцай 19 лютага з дому нібыта для прафілактычнай гутаркі. Цяпер яна на Акрэсціна. Сваякі мяркуюць, што 21 лютага можа быць суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі