Затрымалі работнікаў СТА, дзе ў 2020-м пацярпелым прапаноўвалі бясплатны рамонт

Дырэктар СТА "Саня поможет"
Дырэктар СТА "Саня поможет"

Сілавікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў СТА "Саня поможет". Відэа з дырэктарам станцыі тэхабслугоўвання з'явілася ў адным з іх тэлеграм-каналаў.

Затрыманы мужчына кажа, што ў 2020-м удзельнічаў у мітынгу, быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы". Таксама ён гаворыць, як у сваім Instagram-акаўнце прапаноўваў дапамогу ў рамонце аўтамабіля "пацярпелым ад супрацоўнікаў міліцыі".

Такія ж відэа запісаныя з яшчэ трыма супрацоўнікамі СТА.

Сілавікі паведамляюць, што на ўладальніка і двух супрацоўнікаў пачалі крымінальныя справы за "экстрэмізм", а яшчэ аднаго вінавацяць у педафіліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі