Затрымалі адміна Тэлеграм-канала "Дадзеныя карнікаў Беларусі" — яму 15 гадоў

Тэлеграм-канал "Дадзеныя карнікаў Беларусі" / Еўрарадыё
Тэлеграм-канал "Дадзеныя карнікаў Беларусі" / Еўрарадыё

Непаўнагадовы хлопец распавёў, што ў жніўні яму напісаў невядомы, прапанаваўшы стварыць і адміністраваць Тэлеграм-канал "Дадзеныя карнікаў Беларусі". Для гэтага трэба было рэпосціць звесткі з іншых падобных паблікаў.

Зараз праца Тэлеграм-канала кантралюецца МУС.

У жніўні школьнік стварыў такі канал, дзе посціў асабістыя звесткі міліцыянтаў. Таксама ён прасіў падпісчыкаў аб фінансавай дапамозе для развіцця рэсурсу і падтрымкі пацярпелых людзей. Усе сродкі пералічваліся на біткоін-кашалёк адміністратара, паведамляе МУС.

У дачыненні да падлетка праводзяць праверку, абяцаюць даць "прававую ацэнку па фактах паклёпу, публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, незаконнага збірання альбо распаўсюджвання інфармацыі аб прыватным жыцці, махлярства".

Тэлеграм-канал "Дадзеныя карнікаў Беларусі" — адзін з мноства, дзе размяшчаюць асабістую інфармацыю супрацоўнікаў МУС. У яго ўсяго 7 тысяч падпісчыкаў. У асноўных каналаў, дзе размяшчаюцца асабістыя дадзеныя сілавікоў, ад 70 да 100 тысяч падпісчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі