Заснавальніка Onliner.by не пусцілі ў культурны хаб Оk16

Заснавальніка Onliner.by не пусцілі ў культурны хаб Оk16

Бізнэсовец Віталь Шураўка, адзін з заснавальнікаў партала Onliner.by, 5 чэрвеня не змог прайсці на мерапрыемства ў культурны хаб Оk16. Ахова не пусціла яго за неадпаведны дрэс-код.

Шураўка абурыўся і выклаў фатаздымак ахоўніка ў Твітары: "Сёння гэты чэл гераічна не пусціў мяне на мерапрыемства, бо я адзеты недастаткова модна/багата".

Высветлілася, што бізнэсовец у той дзень быў у худзі.

"Наша Ніва" прыводзіць адказ Оk16: мерапрыемства праводзіла адна з фоташкол, якая арандавала памяшканне і выставіла сваю ахову.

"Гэта было закрытае мерапрыемства, правіла ўваходу на якое ўстанаўліваў арганізатар. Дзейнічаў дрэс-код. І размова абсалютна не пра недастаткова "модна/багата". Трэба было быць у чорным", — тлумачаць у культурным хабе.

Нагадаем, што беларускае заканадаўства не рэгулюе правілы дрэс-коду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі