Заробкі ў ІТ-сектары Беларусі ўпалі за год больш чым на 10%

Падзенне заробкаў у IT звязваюць са скарачэннем індустрыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падзенне заробкаў у IT звязваюць са скарачэннем індустрыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

За год рэальныя заробкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі ўпалі на 10,3%, адзначаюць эксперты ЕАБР. Такое падзенне яны звязваюць са скарачэннем індустрыі ў цэлым і рэлакацыяй супрацоўнікаў.

Пры гэтым у цэлым рэальныя заробкі ў Беларусі за год крыху падраслі — на 1,6%. Гэта звесткі за студзень. Важным фактарам гэтага росту зрабілася павелічэнне базавай стаўкі і, як вынік, "павышэнне заробкаў у бюджэтнай сферы на 1, 8% г/г", кажуць у банку. Рост заробкаў адзначаецца "амаль па ўсіх відах эканамічнай дзейнасці", адзначаюць эксперты.

У ЕАБР мяркуюць, што трэнд павышэння рэальных заробкаў у Беларусі "будзе падтрымліваць рэальныя даходы насельніцтва і спажыванне". Тут варта дадаць, што пры росце заробкаў у няпоўныя 2%, гадавая інфляцыя ў краіне склала амаль 13%, а рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,6%.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі