Запазычанасць па камунальных плацяжах маюць больш за 50 тысяч мінчукоў

У Мінску больш за 50 тысяч чалавек маюць запазычанасці па камунальных плацяжах. Па звестках на 1 траўня, запазычанасць у горадзе панізілася амаль на 1 мільярд рублёў. За травень плануецца паменшыць яе яшчэ на 2 мільярды 111 мільёнаў.

89% даўжнікоў маюць запазычанасць да трох месяцаў. Самыя злосныя неплацельшчыкі – няшчасныя сем'і, іх сярод даўжнікоў амаль траціна.


З пачатку года неплацельшчыкам даслана 68 тысяч папярэджанняў і выдадзена 28 тысяч загадаў на адключэнне камунальных паслуг.


Для параўнання, за аналагічны перыяд 2006 года было накіравана 50 тысяч адпаведных папярэджанняў. Адключэнняў летась адбылося прыкладна на 8 тысяч менш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі