Замест Крывушэнкі клубам "Тарпеда-БелАЗ" будзе кіраваць Зыгмантовіч

Замест Крывушэнкі клубам "Тарпеда-БелАЗ" будзе кіраваць Зыгмантовіч

Футбольным клубам "Тарпеда-БелАЗ" будзе бліжэйшым часам кіраваць Андрэй Зыгмантовіч. Яго прызначаць выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды. 

Пра гэта паведаміў цяперашні галоўны трэнер жодзінскага клуба Ігар Крывушэнка, які неўзабаве пакіне каманду. 20 ліпеня Крывушэнка прыехаў у Жодзіна і працягнуў падрыхтоўку да бліжэйшай гульні — таварыскага матчу з казахстанскім "Алмалыкам" і паведаміў пра свой хуткі сыход.

"Яшчэ ў сакавіку, калі адбывалася маё прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай, была дамоўленасць з Сяргеем Мікалаевічам Румасам пра тое, што летам мы вернемся да пытання пра сумяшчэнне пасад. І вось, пасля вяртання зборнай каманды клубаў з Таіланда, такая размова адбылася. Мы абмеркавалі сітуацыю са старшынёй федэрацыі і з кіраўніцтвам Беларускага аўтазавода, і ў выніку я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай", — цытуе словы Крывушэнкі сайт жодзінскага клуба.

Развітанне трэнера з камандай адбудзецца ў нядзелю, 23 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі