Залатая галіна Канскага фестывалю дасталася фільму пра перасяленне душ

Учора ў Канах завяршылася цырымонія ўручэння ўзнагарод легендарнага кінафестывалю. Журы, якое ўзначальваў Цім Бэртан, прысудзіла Залатую пальмавую галіну тайскаму рэжысёру Апічатпонгу Вірасетакулу за медытатыўную карціну "Дзядзечка Бунмі, які мог успомніць свае мінулыя жыцці" (Uncle Boonmee Who Can recall His Past Lives).

Рэжысура Апічатпонга заснаваная на старажытнай тайскай традыцыі, якая сцвярджае існаванне перасялення душ і бачыць у жывёлах святыя істоты. Карціна адрозніваецца загадкавай, лірычнай атмасферай апавядання. Дзеянне напоўнена зданямі і духамі ў незвычайным абліччы.

Узнагарода за лепшую рэжысуру дасталася Мацье Амальрыку (Mathieu Amalric) за карціну "Вандроўка" (On Tour). А гран-пры фестывалю атрымаў Ксаўе Бавуа за фільм пра хрысціянскі манастыр у Афрыцы пад назвай "Пра людзей і багоў". У намінацыі "Адмысловы погляд" перамагла стужка і (Ha ha ha) рэжысёра Хон Сангсу.

Сёлета ўзнагарода за лепшую мужчынскую ролю дасталася адразу двум акцёрам - іспанцу Хаўеру Бардэму (Javier Bardem) і італьянцу Эліа Эрмана (Elio Germano).
А лепшай выканаўцай жаночай ролі прызналі знакамітую францужанку Жульет Бінош. Журы адзначыла яе за ролю няўдалага арт-дылера ў фільме іранскага рэжысёра Абаса Кіарастамі (Abbas Kiarostami) "Завераная копія" (Certified copy). Адзначым, што гэта была першая іранская карціна прадстаўленая ў Канах.

Узнагародай за лепшы сцэнарый была уганараваная стужка "Паэзія" (Poetry) паўднёвакарэйскага рэжысёра Чан Дон Лі (Lee Chang-dong). "Залатую камеру" ж за лепшы рэжысёрскі дэбют журы прысудзіла мексіканцу Майклу Роў за карціну "Вісакосны год" (Ano Bisiesto).

Паводле Корреспондент.net
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі