Законапраект па лібералізацыі "адміністратыўкі" можа трапіць у парламент увосень
![Законапраект па лібералізацыі "адміністратыўкі" можа трапіць у парламент увосень](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6un2.jpg.webp?itok=82ej7f5f)
Законапраект па лібералізацыі Кодэкса па адміністрацыйных правапарушэннях можа трапіць у Палату прадстаўнікоў да сёлетняй восеньскай сесіі 2016 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.
Згодна з новым законам, плануецца лібералізаваць шэраг артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу. Прапановы МУС былі апублікаваныя на сайце ведамтва. Па словах Шуневіча, у абмеркаванні прапановаў прынялі ўдзел больш за 60 тысяч чалавек.
"Гэтая ініцыятыва атрымала самы жывы водгук. Мы змаглі зрабіць зрэз грамадскай думкі, ацаніць нашы прапановы з пункту погляду карыснасці і рэальнасці іх выканання", — заявіў кіраўнік МУС.