Заіка: Пры пагрозе дэвальвацыі Беларусь можа прадаць "фамільнае срэбра"

Нагадаем, што Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі прагназуе ў 2014 годзе дэвальвацыю беларускага рубля на 37%.



Эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што Расіі варта было б найперш клапаціцца пра ўласную валюту:



Заіка: "Калі глядзець і параўноўваць тое, што ёсць у Расіі і Беларусі, то пры ўзнікненні пікавых нагрузак на выплаты пазык у Расіі прадаваць няма чаго. Расія практычна раздала, раздзяліла свае прамысловыя актывы. У Беларусі на 70% прамысловыя актывы знаходзяцца пад кантролем урада і могуць прадавацца. Пачынаючы ад прыблізна 30-мільярднага кошту "Беларуськалія" і дастаткова высокіх коштаў, скажам, нафтаперапрацоўчых заводаў і г.д."



Эксперт кажа, што па яго ацэнках, Беларусь мае актывы на 140 мільярдаў долараў, якія могуць быць прададзеныя замежным інвестарам. Пры гэтым беларуская вонкавая запазычанасць (дзяржаўная і прыватная) складае каля 34 мільярдаў. З іх дзяржаўная запазычанасць складае 12-14 мільярдаў долараў.




Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі