Загадчыка аддзялення бальніцы ў Крупках абвінавачваюць у педафіліі

Загадчыка аддзялення бальніцы ў Крупках абвінавачваюць у педафіліі

 

Загадчыка аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ў Крупках абвінавачваюць у педафіліі. Крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 42-гадовага мужчыны, ужо перадалі ў суд. Як інфармуе БЕЛТА, у 2010-2013 гадах загадчык аддзялення здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару з малымі дзецьмі, якія знаходзіліся на лячэнні. Пры гэтым ён выкарыстоўваў гвалт і бездапаможны стан пацярпелых.

Высветлілася, што па месцы жыхарства мужчына захоўваў на флэш-картах матэрыялы з выявамі непаўналетніх, якія сам і вырабіў у 2012 годзе. Абвінавачанаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі