Зачыненыя раней крамы “Мегатоп” аднавілі працу

24 снежня аднавіла працу 21 раней зачыненая па рашэнні Міністэрства гандлю крама “Мегатоп”.

Як паведамілі БелаПАН у службе па сувязях з грамадскасцю кампаніі, “Мегатоп” выканаў усе патрабаванні дзяржавы — у продажы з’явіліся новыя тавары беларускай вытворчасці. Кампанія таксама пакінула кошты на ранейшым узроўні, нягледзячы на “змены ў эканоміцы краіны”.

Цяпер у крамах “Мегатоп” можна знайсці абутак вытворчасці гродзенскай фабрыкі “Нёман”, ЗАТ “Сівельга”, ААТ “Абутак”, СЗАТ “Оціка” і мінскай фабрыкі “Прамень”.

Кампанія расцэньвае гэтую меру як часовую.

Адзначаецца, што “Мегатоп” мае ўласную вытворчасць у Віцебску — там выпускаюць жаночы абутак пад гандлёвай маркай Happy Family. У рознічным таваразвароце прадукцыя гэтай маркі дасягае 15%.

З улікам “новых рэаліяў” кампанія плануе ў бліжэйшы час наладзіць выпуск мужчынскага і дзіцячага абутку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі