Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў юрысту Яўгену Папакулю год калоніі за ўдзел у пратэстах, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох вулічных маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах.
Папакуль прызнаў сваю віну.
Таксама "Мінсктранс" заявіў пазоў пра кампенсацыю матэрыяльнай шкоды на суму больш як 47,7 тысячы рублёў. Гэты пазоў будзе разглядацца ў рамках грамадзянскай вытворчасці.