За ўдзел у покерным турніры беларус заплаціў мільён долараў

За ўдзел у покерным турніры беларус заплаціў мільён долараў

За ўдзел у покерным турніры The Big One for One Drop беларус Мікіта Бадзякоўскі заплаціў мільён долараў (гэта сума ўступнага ўнёску). Турнір праходзіў у Лас-Вегасе. Аднак з 27 удзельнікаў Бадзякоўскі заняў толькі 18-е месца. А значыць, ён не выйграў нічога, інфармуе "Наша ніва".

Мінулы год для Мікіты Бадзякоўскага быў больш удалым. Спачатку ён выйграў $133 тысячы на турніры ў Аўстраліі, пасля 420 тысяч долараў на турніры ў Макао, пазней быў яшчэ адзін поспех і 570 тысяч долараў прызавых. А ў 2016-м былі каля 500 тысяч еўра на турніры ў Монтэ-Карла. Такім чынам беларус стаў доларавым мільянерам і ў яго былі грошы на ўнёсак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі