Вы тут

За ўдар па відэакамеры на Акрэсціна — тры гады "хіміі"

Акрэсціна пасля маршу 4 кастрычніка / Еўрарадыё

6 траўня мінчука Яўгена Рапіна, абвінавачанага паволе часткі 1 арты кула 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі на тры гады "хіміі". Прысуд вынес суддзя Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч, піша праваабарончы сайт "Вясна".

4 кастрычніка 2020 года падчас маршу на Акрэсціна Яўген двойчы стукнуў па камеры відэаназірання каля ізалятара. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося. Паводле абвінавачання, мужчына быў у стане алкагольнага па'янення, публічна выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні, неаднаразова адмовіўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў аховы правапарадку, наўмысна перашкаджаў руху транспарту. 

На судзе Рапін цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.