За тры дні галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 45 чалавек

За тры дні галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 45 чалавек

За тры дні, з 11 да 14 лістапада, галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 45 чалавек, у тым ліку шэсць дзяцей. Шэсць пацярпелых шпіталізавалі. Таксама ў сталіцы зафіксаваны адзін выпадак пераахалоджання, паведаміў БЕЛТА лекар-метадыст Мінскага гарадскога цэнтра экстраннай меддапамогі Мікалай Тукала.

Адзначаецца, што ў лістападзе ў сталіцы галалёдныя траўмы атрымалі 109 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей. 20 чалавек былі шпіталізаваныя.

Медыкі раяць пешаходам, каб пазбегнуць галалёдных траўмаў, хадзіць па дарогах, якія апрацаваныя спецыяльнай сумессю. Падрабязныя парады гл. тут.

За тры дні галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 45 чалавек
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі