За студзень сярэдні заробак знізіўся на 220 долараў

Белстат абнародаваў лічбы сярэдніх заробкаў у Беларусі за студзень 2015 года. Намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 6 млн 23,2 тыс. рублёў. У параўнанні са снежнем 2014-га ён зменшыўся на 11,5%, або на 782,8 тыс. рублёў.

Рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2015-га ў параўнанні са снежнем 2014 года зменшыўся на 13,6%, піша АФН. А ў доларавым эквіваленце зніжэнне склала і ўвогуле 35%, што адбылося ў выніку амаль 40-адсоткавай дэвальвацыя нацвалюты.

Намінальны сярэдні заробак у снежні склаў 6 млн 806 тыс. рублёў, або прыкладна 620 долараў (паводле курсу 11 тыс. рублёў за долар). У студзені заробак з улікам дэвальвацыі стаў роўны прыкладна 400 доларам (паводле курсу 15 тыс. рублёў).

Фота — brestcity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі