За смерць на працоўным месцы СК распачаў справу ў дачыненні да лесніка

За смерць на працоўным месцы СК распачаў справу ў дачыненні да лесніка

Свіслацкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 34-гадовага лесніка аднаго з лясгасаў Гродзенскай вобласці па факце парушэння правілаў аховы працы, што прывяло да смерці чалавека (ч.2 арт.306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Ляснік падазраецца ў тым, што з’яўляючыся адказным за арганiзацыю работы і ахову працы, парушаючы правілы тэхнікі бяспекі, дапусціў 8 кастрычніка да валкі лесу ў Свіслацкім раёне без сродкаў індывідуальнай абароны 58-гадовага мужчыну. У выніку, спілаваным і ўпаўшым дрэвам яму былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы.

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням ляснічага будзе дадзена па выніках расследавання, паведамляе прэс-служба СК.

Фота: sk.gov.by

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі