За пяць гадоў у Мінску сталі на траціну менш піць алкаголю

За пяць гадоў у Мінску сталі на траціну менш піць алкаголю

Узровень спажывання алкаголю ў Мінску з 2013 па 2017 год знізіўся на 27%. Такія лічбы назваў галоўны лекар Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера Аляксандр Алішэвіч.

"Назіраецца зніжэнне колькасці чыстага алкаголю ў год на душу насельніцтва ў Мінску. З 2013 па 2017 год узровень спажывання знізіўся з 12 л да 8,8 л", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Спецыяліст адзначыў, што ўжыванне алкаголю зніжаецца па ўсёй Беларусі. З 2013 года перастала павялічвацца колькасць людзей, залежных ад алкаголю: у 2012 годзе на ўліку стаялі 38 тысяч чалавек, сёння — 34 тысячы.

Таксама за 2013-2017 гады з 700 да 470 зменшылася колькасць асобаў, якія перанеслі псіхозы. Па словах загадчыцы падлеткавага аддзялення Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансэра Людмілыа Шпакоўскай, менш стала і залежных ад алкаголю падлеткаў: у 2014 годзе пад наглядам лекараў-нарколагаў было 4600 хлопчыкаў і дзяўчынак, цяпер на ўліку стаяць 4330.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі