За паўтара месяца каля 6 тысяч чалавек у Беларусі атрымалі галалёдныя траўмы

У Беларусі ў бліжэйшыя суткі прагназуюць снег, які будзе пераходзіць у дождж / ілюстрацыйнае фота ТАСС
У Беларусі ў бліжэйшыя суткі прагназуюць снег, які будзе пераходзіць у дождж / ілюстрацыйнае фота ТАСС

З сярэдзіны лістапада 2021 года па 1 студзеня 2022 года каля 6 тысяч беларусаў звярнуліся да медыкаў з галалёднымі або халадавымі траўмамі. Міністэрства аховы здароўя прыводзіць дакладную лічбу: усяго за гэты перыяд было зарэгістравана 5 тысяч 904 пацыентаў з такога роду траўмамі.

З іх 91 чалавек — гэта колькасць пацярпелых ад надвор'я за апошнія суткі.

Часцей здараліся галодныя траўмы. Больш за ўсё такіх пацыентаў было зарэгістравана за гэтыя паўтара месяцы ў Віцебскай вобласці — 1 тысяча 381 чалавек. З іх 1 131 чалавек паступілі з галалёднымі траўмамі, 68 — з халадавымі.

Больш за тысячу пацярпелых было і ў Магілёўскай вобласці (1 025 пацыентаў, з іх з халадавымі траўмамі ўсяго 21), і ў Гомельскай (1 005, з халадавымі — 21). У Мінску за гэты перыяд ад галалёдных і халадавых траўм пацярпелі 596 чалавек, у Мінскай вобласці — 638, у Брэсцкай — 537, у Гродзенскай вобласці было крыху больш пацярпелых — 722.

Нагадаем, на заўтра сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — у тым ліку з-за галалёду. У нядзелю ў Беларусі абяцаюць снег, які будзе пераходзіць у дождж, і туман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі