За мінулыя выходныя ў Беларусі патанулі сем чалавек

За мінулыя выходныя ў Беларусі патанулі сем чалавек

За мінулыя выходныя ў Беларусі патанулі сем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Гарадскую клініку хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з цеплавымі ўдарамі за выходныя былі шпіталізаваныя тры чалавекі. У суботу ў клініку паступілі 18-гадовыя хлопец і дзяўчына, у нядзелю — жанчына.

Пасля гарачых выходных, калі тэмпература дасягала 34 градусаў, надвор'е ў нашай краіне будзе больш камфортным. Ужо сёння днём тэмпература паветра будзе +21...+27 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі