За мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі

МНС заклікае не купацца на неабсталяваных пляжах / Еўрарадыё
МНС заклікае не купацца на неабсталяваных пляжах / Еўрарадыё

З 6 раніцы суботы да 6 раніцы нядзелі ў Беларусі адбыліся чатыры надзвычайныя сітуацыі на вадзе.

МНС паведамляе пра тое, што ўдалося выратаваць жанчыну ў рацэ Заходняя Дзвіна ў Наваполацку.

Яшчэ тры выпадкі скончыліся трагічна: у рацэ Свіслач у Мінску патануў мужчына, таксама патануў мужчына ў рацэ Заходняя Дзвіна каля вёскі Лушчыха і жанчына ў рацэ Днепр у Магілёве.

Пра тое, як засцерагчы сябе і дапамагчы іншым у выпадку надзвычайнай сітуацыі на вадзе, можна даведацца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі