За мінулыя суткі 173 мігранты спрабвавалі пракрасціся з Беларусі ў Еўрасаюз

Польскі вайсковец / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскі вайсковец / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі краіны Еўрасаюза спынілі на сваіх межах 173 мігрантаў, якія спрабавалі пракрасціся з тэрыторыі Беларусі. Больш за ўсё — 146 спробаў перайсці мяжу па-за пунктамі пропуску — зафіксавалі польскія памежнікі.

Па інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, 17 чэрвня на мяжы былі спыненыя грамадзяне з Індыі, Таджыкістана, Эрытрэі, Самалі і Сірыі. Прычым самалійцы і сірыйцы мелі расійскія візы. За дапамогу ў арганізацыі нелегальнай міграцыі затрыманыя двое грамадзянаў Украіны.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 17 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку. А беларуска-латвійскую мяжу штурмавалі 10 мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі