За махлярства затрымалі літоўца, на адкрыццё комплекса якога прыязджаў Лукашэнка

За махлярства затрымалі літоўца, на адкрыццё комплекса якога прыязджаў Лукашэнка

Літоўскага бізнесоўца Відмантаса Кучынскаса затрымалі 15 ліпеня ў Славеніі па падазрэнні ў махлярстве, піша ru.delfi.lt

Паведамляецца, што яго затрыманне звязанае з зарэгістраванай у Расіі кампаніяй Arvi NPK. Гэтая кампанія ў 2012-2015 гадах ўзяла ў Альфа-банку крэдыты на мільёнаў еўра і не вярнула. У Расіі на Кучынскаса пачалі крымінальную справу за махлярства ў буйных памерах і падалі яго ў міжнародны вышук. 

Дарэчы, Кучынскас меў бізнес і ў Беларусі. На пачатку 2017 года ў Гродзенскай свабоднай эканамічнай зоне ён адкрыў комплекс па перапрацоўцы індычыны Arvibelagro, які фінансаваў "БПС-Сбербанк". На адкрыцці комплексу прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Прадпрымальнік абяцаў стварыць 200 працоўных месцаў. Але ў сярэдзіне 2018-га года, па словах крэдытораў, беларускія службы выявілі, што комплекс працуе не на поўную магутнасць, экспартам прадукцыі не займаецца. У 2020 годзе беларускія падаткавікі ўнеслі Arvibelagro у "чорны" спіс падаткаплацельшчыкаў. 

Таксама група Arvi планавала інвестыцыі ў Магілёўскую вобласць. Напрыканцы 2017 года яна заснавала кампанію Klimarvi, планавала будаўніцтва комплексу па перапрацоўцы індычыны. Аднак у 2020-м Klimarvi была ліквідаваная. 

Наконт прэтэнзіяў беларускіх крэдытораў да Кучынскаса пакуль нічога не вядома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі