За ліпень золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 33 мільёны долараў

За ліпень золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 33 мільёны долараў

Па стане на 1 жніўня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 442,4 мільёна доляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За ліпень ЗВР павялічыліся на 33 мільёны долараў (0,4%). Пры гэтым у чэрвені зніжэнне склала 353,7 мільёна долараў (4,6%).

Рост ЗВР у Нацбанку тлумачаць купляй замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленнем замежнай валюты ў бюджэт, а таксама павелічэннем кошту манетарнага золата.

За ліпень урад і Нацбанк выплацілі па знешніх і ўнутраных пазыках у замежнай валюце каля 427 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі