За хабар затрыманы начальнік аддзела “Мінскэнерга”

За хабар затрыманы начальнік аддзела “Мінскэнерга”

За хабар затрыманы начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства “Мінскэнерга”. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, 17 траўня згаданая службовая асоба атрымала 500 долараў ад кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. За гэтыя грошы падазраваны збіраўся даць абавязковыя для выканання ўказанні сваім падначаленым аб арганізацыі перамогі ТАА ў дзвюх працэдурах закупак, якія праводзяцца “Мінскэнерга”.

Цяпер следства правярае інфармацыю пра магчымае дачыненне затрыманага да іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Праваахоўнікі не выключаюць, што чыноўнік атрымліваў хабары “на сістэмнай аснове”. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “атрыманне хабару” (ч. 1 арт. 430 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі