За два гады бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 200 тысяч замежнікаў

За два гады бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 200 тысяч замежнікаў

За два гады бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся амаль 200 тысяч замежнікаў, інфармуе БЕЛТА. З пачатку 2017-га ён складаў 5 дзён, а ў ліпені 2018-га быў павялічаны да 30. Абавязковая ўмова для турыстаў з 80 краін свету — уезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

За час дзеяння бязвізавага рэжыму ім скарысталіся госці з 69 краін свету. Найбольш з Германіі — амаль 32 тысячы, далей ідуць Польшча (амаль 18 тысяч), Італія (17,5 тысячы), Вялікабрытанія (13,6 тысячы), ЗША (13,3 тысячы).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі