За дапамогу кантрабандыстам затрыманыя сем польскіх мытнікаў

Супрацоўнікі мытні атрымалі за свае "паслугі" не менш за 400 тысяч еўра / strazgraniczna.pl
Супрацоўнікі мытні атрымалі за свае "паслугі" не менш за 400 тысяч еўра / strazgraniczna.pl

У Польшчы затрыманыя сем супрацоўнікаў мытні, якія працавалі на памежным пераходзе "Баброўнікі". Гэта пункт пропуску на польска-беларускай мяжы, які польскія ўлады закрылі 10 лютага.

Затрыманне мытнікаў пацвердзілі ў Памежнай службе Польшчы. Там расказалі, што ўсяго ў злачыннай групе было 18 польскіх грамадзян. За два гады (2020-2021) група нелегальна ўвезла ў Польшчу 18,8 млн пачкаў цыгарэт. Страты склалі амаль 100 мільёнаў долараў.

Групай кіраваў 59-гадовы грамадзянін Польшчы. Ён замаўляў цыгарэты ў Беларусі, адказваў за перавозку і далейшую рэалізацыю цыгарэт. Пры ператрусе ў яго знайшлі 190 тысяч злотых, 95 тысяч еўра і 6 кг золата, "а таксама значныя сумы грошай, атрыманыя за злачынства, якое ён хаваў ад членаў сваёй сям'і", расказалі ў памежнай службе Польшчы.

Супрацоўнікі мытні дапамагалі кантрабандыстам за ўзнагароджанне. Яны атрымалі за свае "паслугі" не менш за 400 тысяч еўра, мяркуе следства. Да суда іх арыштавалі. Таксама затрыманы мужчына, які кантактаваў з мытняй і плаціў мытнікам. Раней СМІ ўжо паведамлялі пра затрыманне супрацоўнікаў мытні на памежным пераходзе "Баброўнікі". Гэта было перад яго закрыццём 10 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі