За апошнія паўстагоддзя музыка стала больш змрочнай, сцвярджаюць навукоўцы

За апошнія 50 гадоў папулярная музыка стала змрачнейшай на 10%. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія даследчыкі, якія распрацавалі методыку для ацэнкі ўзроўню шчасця ў грамадстве. Самае рэзкае падзенне ўзроўню шчасця ў музыцы прыйшлося на перыяд з 1961 па 1980 гады, калі з'явіліся хард-рок, хэві-метал і панк-рок.

У сваім аналізе навукоўцы выкарысталі тэксты 230 тысяч песень 20 тысяч выканаўцаў і запісы ў блогах. Матэматыкі абралі тысячу слоў з эмацыйнай афарбоўкай і ацанілі іх па 9-бальнай шкале шчасця (ад 1 - няшчасны да 9 - у экстазе). Пасля яны паглядзелі размеркаванне гэтых слоў у тэкстах песень. Высветлілася, што музыкі сталі менш выкарыстоўваць слова каханне і больш — нянавісць і боль.

korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі