За Аляксандрам Мілінкевічам у Віцебску хадзіў "хвост" (фотарэпартаж)

Сёння Аляксандр Мілінкевіч на двух віцебскіх рынках – Смаленскім і Паўднёвым – збіраў подпісы за беспартыйнага кандыдата Ігара Каныгіна, алімпійскага чэмпіёна па грэка-рымскай барацьбе. Людзі прымалі экс-кандыдата добра, але падпісваліся неахвотна. Большасць рыначных прадавачак спасылаліся на тое, што не маюць пры сабе пашпартоў. Дарэчы, напярэдадні група актывістаў папярэдзіла гандляроў, што 6 жніўня рыхтуецца прыезд Аляксандра Мілінкевіча і збор подпісаў у падтрымку Ігара Каныгіна ды іншых кандыдатаў. Сапраўдная прычына нізкай актыўнасці грамадзян хадзіла за Мілінкевічам на нейкай адлегласці - ў выглядзе супрацоўніцы адміністрацыі рынку.

Жанчына-кантралёр падыходзіла да тых прадавачак, што згадзіліся паставіць подпісы і абяцала ў хуткім часе пакараць іх за якое-небудзь парушэнне, напрыклад, скласці пратакол за тое, што прадавачка паліць на працоўным месцы.

Ядвіга Сташэўская
, Еўрарадыё, Віцебск










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі