За 6 гадзін марафону для беларускіх палітвязняў сабрана 200 тысяч еўра

Студыя "Белсата" падчас марафону "Нам не ўсё роўна!"

Студыя "Белсата" падчас марафону "Нам не ўсё роўна!"

На марафоне "Нам не ўсё роўна!", які праходзіць 29 ліпеня, для беларускіх палітвязняў ужо сабрана 200 тысяч еўра. На гэта спатрэбілася крыху больш за шэсць гадзін.

Марафон праходзіць на двух дзясятках ютуб-каналаў незалежных медыяў, яшчэ дзесяць падрыхтавалі свае матэрыялы пра палітвязняў і ўдзельнічаюць у якасці партнёраў. Па падліках арганізатараў, у сярэднім данат на аб'яднаную платформу salidarnasc.com прыходзіць адзін раз за чатыры секунды.

Наперадзе яшчэ шэсць гадзін марафона. Глядзець яго можна тут:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі