Вы тут

З-за туману ў Славеніі не адбылася індывідуальная гонка біятланістаў

Фота: ont.by

5 снежня з-за моцнага туману на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы не адбылася мужчынская індывідуальная гонка на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Яе перанеслі на чацвер. Старт прызначаны на 12:15 паводле беларускага часу. У гонцы паўдзельнічаюць беларусы Уладзімір Чапелін (ён стартуе 36-м), Раман Елётнаў (58), Антон Смольскі (62) і Максім Верабей (110).

6 снежня ў 16:15 пачнецца жаночая індывідуальная гонка.