З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны
![З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/301311338_3229949700654303_7099894093981083180_n.jpg.webp?itok=HcMU_Ryo)
З-за паветраных трывог матч футбольнага чэмпіянату Украіны ў Львове паміж мясцовым "Рухам" і харкаўскім "Металістам" працягваўся больш за 4 гадзіны. Суддзя перарываў яго тры разы (другая паўза была найбольшая — каля 80 хвілін). Паядынак на стадыёне "Украіна" пачаўся а 15-й гадзіне, а скончыўся ў 19:25. Госці выйгралі з лікам 2:1.
Заўзятарам не давялося так доўга сачыць за футболам на стадыёне — матчы ўкраінскага першынства ў мэтах бяспекі праходзяць без гледачоў.
![З-за паветраных трывог матч чэмпіянату Украіны працягваўся больш за 4 гадзіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/30114155532299593473200051748430329554396721n.jpg.webp?itok=jYRV8wAg)
"Рух" — "Металіст" / facebook.com/ruhlviv/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.