Вы тут

З-за начнога здарэння на "Гродна Азоце" спыніліся цэхі

На "Гродна Азоце" / gazeta.azot.by

18 сакавіка ў 05:10 адбылося здарэнне на "Гродна Азоце". Як піша "Гродзенскі хімік", "у выніку спынення цыркуляцыі раствора МДЭА ў аддзяленні ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне цэха аміяк-4". Гэта "пацягнула за сабой спыненне тэхналагічна звязанага з ім цэха карбамід-4, аддзялення па вытворчасці вадкай вуглекіслаты і разгрузку цэха карбамід-2".

На прадпрыемстве вядуцца рамонтныя працы. Сцвярджаецца, што прычына здарэння ўжо вядомая і што "пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.