З-за ліцейна-механічнага завода ў смаргонскіх дамах з'яўляцца трэшчыны

У Смаргоні на тэрыторыі ліцейна-механічнага завода для драблення металу ўжываецца прэс, які падымаецца на вышыню, а пасля падае на зямлю.
Штуршкі ад падзення прэсу адчувальныя і ў дамах, якія знаходзяцца паблізу завода. У іх пачалі з'яўляцца трэшчыны.

Жыхары гэтых дамоў звярнуліся ў райвыканкам, мясцовы аддзел па надзвычайных сітуацыях і іншыя інстанцыі з просьбай разабрацца з праблемай.

Аднак прызнаваць, што трэшчыны ў дамах з'явіліся з-за ліцейна-механічнага завода, пакуль ніхто не спяшаецца.

Так, прадстаўнік раённага МНС заявіў што высветліць сапраўдную прычыну з'яўлення трэшчын можа толькі спецыяльная экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі