З-за каранавіруса адмянілі маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі

З-за каранавіруса адмянілі маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі

З-за каранавіруса адмянілі маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі. Ён праходзіў з 26 снежня ў Канадзе. Раней некалькі зборных давялося адправіць на каранцін з-за выяўлення выпадкаў заражэння сярод іх гульцоў, ім залічваліся тэхнічныя паражэнні.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Люк Тардзіф заявіў, што было зроблена ўсё для правядзення турніру, але прынятых мер "аказалася недастаткова". "Цяпер нам трэба час, каб бяспечна даставіць ўсіх хакеістаў і персанал зборных дадому", — кажа ён.

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі праводзіцца штогод з 1977 года і дагэтуль ні разу не быў адменены.

Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі сёлета толькі вярнулася ў эліту і атрымала права згуляць на чэмпіянаце свету 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі