З-за двух беларускіх наркакур’ераў памежнікі затрымалі цягнік Кіеў-Мінск

На ўкраінскай мяжы ў ноч з 29 на 30 сакавіка больш чым на гадзіну быў затрыманы цягнік "Кіеў—Мінск". Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, 29 сакавіка ў 23.20 у пункце пропуску "Гарнастаеўка" былі затрыманыя два грамадзяніны Беларусі: 24-гадовы мужчына і яго 22-гадовая спадарожніца.

Падчас мытнага афармлення на вопратку пасажыраў адрэагаваў службовы сабака. Падчас надгляду было знойдзена чатыры пакеты з марыхуанай агульнай масай 800 грамаў. Вядзецца следства.

БелаПАН