Як з месца, дзе будзе нацыянальны футбольны стадыён, перасаджваюць дрэвы (відэа)

Як з месца, дзе будзе нацыянальны футбольны стадыён, перасаджваюць дрэвы (відэа)

У Мінску з тэрыторыі, на якой пачнецца будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна, перасаджваюць вялікія дрэвы. Арэна з'явіцца ў раёне Партызанскага праспекта і вуліцы Ванеева. Гэтая тэрыторыя з'яўляецца паркавай зонай, таму і было вырашана захаваць частку дрэваў. Для гэтага выкарыстоўваюць нямецкую машыну. Як адзначае тэлеканал СТБ, дрэвы добра прыжываюцца на новым месцы. Пасля іх перасадкі пачнецца рэканструкцыя і знос інжынерных сетак.

Футбольны стадыён разлічаны на 33 тысячы месцаў. На ім будзе праводзіць хатнія матчы нацыянальная зборная Беларусі. Праект будаўніцтва арэны — беларуска-кітайскі. Дакладная дата заканчэння будаўніцтва пакуль не называецца.

Пра тое, як Нацыянальны футбольны стадыён спрабуюць пабудаваць з 2010 года, гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі